Удзел у рабоце канферэнцыі ў Мінску

2023-09-22

21 верасня 2023 г. намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Навіцкая прыняла ўдзел у рабоце Рэспубліканскай канферэнцыі «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: актуальныя праблемы і задачы», якая праходзіла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

У Беларусі на дадзеным этапе генеалогія прадстаўляе сабой як напрамак асабістай і грамадскай актыўнасці, так і сферу навуковай працы, якая носіць міждысцыплінарны характар і дазваляе даследаваць гісторыю скрозь прызму жыццядзейнасці сям’і і роду.

В. Навіцкая выступіла з дакладам «Генеалогія роду Святаполк-Мірскіх: вопыт даследавання ў архівах, музеях, бібліятэках Беларусі, блізкага і далёкага замежжа», падзяліўшыся матэрыяламі генеалагічнага характару па апошніх уладальніках Мірскага замка.