Удзел у рабоце канферэнцыі ў Казані (кастрычнік 2023 г.)

2023-10-25

18–19 кастрычніка 2023 г. у Казані адбылася XI Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя «Музей для гараджан: досвед працы і пошук новых формаў». У працы канферэнцыі з дакладам «Да пытання аб узаемадзеянні музея «Замкавы комплекс «Мір» і мясцовай супольнасці» прыняла ўдзел старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Кожух.

Канферэнцыя ўключала 4 тэматычныя секцыі – «Музей і мясцовыя супольнасці», «Музей у гарадской прасторы», «Партнёрства з музеем», «Падзейныя камунікацыі. Фестывалі і акцыі». Больш за 70 спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі (у іх ліку – Казань, Масква, Санкт-Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Ніжні Ноўгарад, Екацярынбург, Новасібірск, Кастрама, Табольск, Дэрбент, Калуга, Белгарад, Курск, Багародзіцк, Елабуга, Саранск, Гарадзец, Ёшкар-Ола, Астрахань, Ханты-Мансійск, Тула, Тальяці), Беларусі і Казахстана дзяліліся вопытам супрацоўніцтва з мясцовымі супольнасцямі, арганізацыі экспазіцыйнай і асветніцкай дзейнасці.

У рамках культурнай праграмы для ўдзельнікаў канферэнцыі былі арганізаваны аглядныя экскурсіі па Казані і тэрыторыі Казанскага Крамля, выставах «Аляксандр Македонскі. Шлях на ўсход» у Цэнтры «Эрмітаж-Казань» і «Закройшчыкі ілюзій» у выставачных залах прысутных месцаў, а таксама знаёмства з новымі экспазіцыямі ў Спаскай вежы.