Удзел у рабоце канферэнцыі ў Казані

2023-04-20

Супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Навіцкая і Дзмітрый Андрэеў 18–19 красавіка 2023 года прынялі ўдзел у рабоце XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыка-культурная спадчына як патэнцыял развіцця турысцка-рэкрэацыйнай сферы», якая праходзіла ў г. Казань (Рэспубліка Татарстан). У сваіх выступленнях яны падкрэслілі значнасць культурна-адукацыйнай дзейнасці як важнага кампанента музейнай камунікацыі ў фарміраванні патрыятычна настроенага чалавека, а таксама раскрылі турыстычны патэнцыял Мірскага замка.

Акрамя гэтага, адбылося абмеркаванне пагаднення аб супрацоўніцтве двух культурных інстытуцый, падпісанне якога запланавана ў перыяд правядзення Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 26–28 чэрвеня 2023 года ў г. Уфа (Рэспубліка Башкартастан). Гэта пагадненне адкрывае новыя магчымасці і стварае новыя напрамкі ўзаемадзеяння па рэалізацыі цікавых сумесных праектаў, арыентаваных на вывучэнне і папулярызацыю гісторыі дзвюх краін.

Збліжае два музеі і той факт, што Замкавы комплекс «Мір» і Казанскі Крэмль у 2000 годзе былі ўключаны ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА на пасяджэнні Камітэта Сусветнай спадчыны, якое праходзіла ў г. Кэрнс (Аўстралія). Дзякуючы гэтай падзеі абодва аб’екты сталі вядомыя далёка за межамі Беларусі і Расіі.

Фота Камілы Султанавай.