Удзел музея ў пілотным праекце

2022-09-28

Музей «Замкавы комплекс «Мір» далучыўся да ўдзелу ў пілотным праекце «Устанаўленне адзінага бясплатнага дня наведвання музеяў Рэспублікі Беларусь навучэнцамі, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю».

Апошняя серада кожнага месяца вызначана адзіным бясплатным днём наведвання для навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю, у складзе арганізаваных груп з бясплатным экскурсійным суправаджэннем па пастаянных і часовых экспазіцыях (за выключэннем камерцыйных часовых экспазіцый) па папярэднім запісе пры наяўнасці месцаў у сістэме электроннага браніравання на афіцыйным сайце музея «Замкавы комплекс «Мір».