Удзел музея ў форуме

2022-12-07

3–4 снежня 2022 г. музей «Замкавы комплекс «Мір» прыняў удзел у V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».

Тэма форуму – «Музей. Спадчына. Памяць». Дадзены форум праводзіцца раз у тры гады ў мэтах падтрымкі музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь, стымулявання творчай ініцыятывы, заахвочвання музейных работнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей, прыцягнення ўвагі шырокіх колаў грамадскасці.

Усе жадаючыя змаглі наведаць павільён музея «Замкавы комплекс «Мір», дзе можна будзе азнаёміцца ​​з пералікам паслуг, які прадастаўляюцца ў Мірскім замку, друкаванай і сувенірнай прадукцыяй, набыць білеты на Калядныя балі для дзяцей і дарослых, а таксама падарункавыя сертыфікаты.

Дэманстрацыйная праграма музея пад назвай «Мірскі пернік» прайшла на галоўнай сцэне форуму. Тыя, хто прыйшоў, даведаліся пра рэцэпт перніка і змаглі яго прадэгуставаць!

3 снежня на павільёне Мірскага замка быў праведзены розыгрыш білета на Дзіцячы калядны баль! А 4 снежня музей прыняў удзел у дзелавой праграме форуму: секцыі пад назвай «Музей – тэрыторыя гістарычнай памяці».