Тэатралізаванае прадстаўленне «Прапанова рукі і сэрца»

2020-08-29

Музей «Замкавы комплекс «Мір» ужо не першы год арганізоўвае ўрачыстыя вясельныя цырымоніі. Больш за тое, мы прапануем парам, якія ўжо знаходзяцца ў шлюбе, адзначыць гадавіну вяселля ў сценах замка і стаць удзельнікамі тэатралізаванага прадстаўлення «Гісторыя кахання і вернасці». Аднак гадавіне шлюбу, як і вясельнай ўрачыстасці, папярэднічае прапанова рукі і сэрца.

Менавіта таму ў спісе паслуг нашага музея з’явіўся ўнікальны праект, які, напэўна, не застанецца па-за ўвагай кавалераў, якія жадаюць зрабіць сваёй даме неардынарную і запамінальную прапанову рукі і сэрца.

Калі вы ў пошуках такога рамантычнага месца, супрацоўнікі Мірскага замка з радасцю вам у гэтым дапамогуць.

Жадаем прыемных эмоцый і ўражанняў!

Даведкі і заказ па тэлефонах: (8 01596) 36 2 70; 36 2 90.

Працягласць – 55 хвілін.

Кошт – 62 бел.руб.