Гатунак гладыёлусаў «Мірскі замак»

2022-08-16

У красавіку 2022 года з Лабараторыі інтрадукцыі і селекцыі арнаментальных раслін ДНУ «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў музей «Замкавы комплекс «Мір» былі перададзеныя тры цыбуліны гатунку гладыёлуса «Мірскі замак», выведзенага беларускім селекцыянерам, младшым навуковым супрацоўнікам А. Кручонак, з мэтай правядзення прэзентацыі гэтай расліны на тэрыторыі замкавага комплексу.

У маі цыбуліны былі высаджаны на клумбу перад замкам. І вось ужо ў жніўні каралава-тэракотавыя гладыёлусы гатунку «Мірскі замак» парадавалі наведвальнікаў!