«Знакі часу. Боскае і зямное ў творах Георгія Скрыпнічэнкі»

2020-10-02

25 верасня ў прысутнасці ганаровых гасцей адбылося адкрыццё выставы «Знакі часу. Боскае і зямное ў творах Георгія Скрыпнічэнкі», прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння мастака. На выставе сабраны творы Георгія Скрыпнічэнкі з сямейнага збору і прыватных калекцый. Творы мастака знаходзяцца ў прыватных зборах па ўсім свеце, а таксама ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Высокую ацэнку выставе далі прысутныя на адкрыцці экс-міністр замежных спраў, блізкі сябар мастака, Сяргей Мартынаў і галоўны рэдактар газеты "Звязда” і Выдавецкага дома» Звязда", у былым міністр інфармацыі, Аляксандр Карлюкевіч.

Выстава прадоўжыцца да 25 кастрычніка 2020 года.

gallery id=250]