Семінар у Маскве

2022-11-29

25–26 лістапада ў Маскве прайшоў двухдзённы Расійска-беларускі семінар кіраўнікоў аб’ектамі сусветнай культурнай спадчыны па трэцім цыкле перыядычнай справаздачнасці ЮНЕСКА. Семінар прымеркаваны да 50-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Арганізатарам семінара выступіў Расійскі навукова-даследчы інстытут культурнай і прыроднай спадчыны імя Д.С. Ліхачова пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікамі семінара сталі прадстаўнікі больш як 25 арганізацый, якія ажыццяўляюць кіраванне расійскімі і беларускімі аб’ектамі сусветнай культурнай спадчыны. Мэта семінара – падрыхтоўка да ўдзелу ў трэцім цыкле перыядычнай справаздачнасці, які пройдзе ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь у 2022–2023 гг.

З вопытам распрацоўкі менеджмент-плана аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА азнаёміў навуковы супрацоўнік аддзела ўліку і захоўвання музейных фондаў музея «Замкавы комплекс «Мір» Дзмітрый Андрэеў.