Семінар па аграрнай тэматыцы

2021-02-27

25 лютага 2021 года Замкавы комплекс «Мір» наведаў Пасол Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Нікаля дэ Буйан дэ Лакост з жонкай. Візіт быў намечаны ў сувязі з правядзеннем у гэты дзень у Вялікай канферэнц-зале Мірскага замка па ініцыятыве Французскай асацыяцыі вытворцаў насення кукурузы і сорга (F.N.P.S.M.S.) спецыялізаванага семінара «Сакрэты багатага ўраджаю кукурузы» ў рамках праекта, які рэалізуецца кансалтынгавым бюро «Франс Груп».

Для ўдзельнікаў семінара навуковымі супрацоўнікамі музея была падрыхтавана і праведзена тэматычная экскурсія, якая распавядае пра аграрныя традыцыі ўладальнікаў Мірскага замка.