Калядны баль у Мірскім замку - 2023

2023-01-14

14 студзеня 2023 г. Мірскі замак прадаставіў унікальную магчымасць – наведаць Калядны баль для дарослых.

Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка – усё гэта не толькі стварыла асаблівую атмасферу, але і дазволіла пабываць на незвычайнай імпрэзе! Баль у Мірскім замку вярнуў у мінулае, якое ажыло на вачах у прысутных. Гасцей чакалі танцавальныя майстар-класы, прыемныя сюрпрызы і фуршэт.