Road BY Show 2023 у Мірскім замку!

2023-06-29

У гэтым годзе ўдзельнікі Russian Mustang Club праводзяць летняе Roadshow у Беларусі!

Пачаўшы свой шлях з Масквы ў суботу, 23 машыны і 35 удзельнікаў рухаюцца па маршруце Віцебск - воз. Нарач - Ліда - Гродна - Мір - Нясвіж - Мінск - Масква.

З 2004 года Клуб рэгулярна праводзіць сустрэчы, выезды на выставы, аўтапрабегі, аўтамабільныя шоу і гоначныя ўік-энды.

Road BY Show 2023 - другі выезд клуба ў Беларусь. Першы адбыўся ў 2014 г. і прайшоў па «кароткім» маршруце Масква - Мінск. Вялікі тур з насычанай праграмай уключае і наведванне Мірскага замка. Удзельнікі Roadshow змаглі атрымаць асалоду ад яго прыгажосци і даведацца аб яго гісторыі.

Цяперашні тур таксама ўключае наведванне іншых славутасцей Беларусі. Удзельнікі ўбачылі цудоўныя краявіды, пазнаёміліся з мясцовай культурай і традыцыямі, а таксама нацешыліся кіраваннем сваіх аўтамабіляў па маляўнічых дарогах!