Прыгодніцкае шоу «Бітва за Мір»

2023-06-11

11 чэрвеня 2023 года ў Мірскім замку адбылося прыгодніцкае шоу «Бітва за Мір»! Атмасфера старадаўняга замка нікога не пакінула абыякавым і падаравала незабыўныя ўражанні!

Дзяцей чакалі прыгоды ў займальным квэсце, выступ тэатра «Шатландская пяхота», рэгата радыёкіраваных яхт «Адзін вецер для ўсіх – 2023», прызы і падарункі...

Праграма шоу «Бітва за Мір»
12.30 – Збор удзельнікаў ва ўнутраным двары.
13.00 – Квэст, пераможцы якога ў 14:30 атрымалі званні, тытулы, прызы, падарункі, выдалі важныя загады!
Стаць удзельнікамі квэста змаглі дзеці ва ўзросце 10-ці гадоў, якія папярэдне запоўнілі анкету ўдзельніка на сайце арганізатараў: https://tortuga.by/?page_id=8876#korol)
15.00 – Рэгата радыёкіраваных яхт «Адзін вецер для ўсіх - 2023» на Кубак чэмпіёна «Выспы Тартуга», арганізаваная Беларускай федэрацыяй суднаробнага спорту на замкавым возеры ля паўднёвай сцяны Мірскага замка.

https://zviazda.by/be/news/20230614/1686744134-u-mirskim-zamku-prayshou-kvest-bitva-za-mir-i-yahtavaya-regata?fbclid=IwAR1TmfELvPDJrbetFAINt4HKIBTZsyLzEgubwyKHHJD3UvxRcFv5vPIwnjw