«Пазнай Беларусь» (2023)

2023-12-15

15 снежня 2023 г. у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».

Рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь» штогод праводзіцца Нацыянальным агенцтвам па турызме пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Падарункавы сертыфікат ад музея «Замкавы комплекс «Мір» (спонсара конкурсу) атрымала Крысціна Бяляўская (Інстаграм: @kriis_travel) (г. Мінск) (намінацыя «Матэрыял года» паднамінацыя «Блог аб турызме»).