«Пазнай Беларусь»

2022-12-10

9 снежня 2022 г. на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».

Падарункавыя сертыфікаты ад музея «Замкавы комплекс «Мір» (спонсара конкурсу) атрымалі наступныя пераможцы:

Шамігава Вікторыя Віктараўна (Магілёўская вобласць, г. Магілёў) (намінацыя «Я пазнаю Беларусь»);

Падаваленка Вольга Фёдараўна (Гродзенская вобласць, г. Ліда) (намінацыя «Фатаграфія года»);

LDD.by – сайт Зміцера Ленкаўца (Брэсцкая вобласць) (намінацыя «Матэрыял года»; паднамінацыя «Блог аб турызме»).