Папаўненне фондаў

2022-12-23

У лістападзе 2022 г. музеем «Замкавы комплекс «Мір» былі набытыя два шаўковых пояса, якія дапоўнілі калекцыю «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Дзякуючы экспертызе, якая была выканана па замове музея і якую правялі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, стала вядома, што паясы з’яўляюцца верагоднымі вырабамі кракаўскіх мануфактур і датуюцца канцом XVIII ст.

Унікальна тое, што да гэтага ў зборах музея захоўваліся толькі фрагменты паясоў французскай вытворчасці. Зараз жа музей можа пахваліцца двума цэлымі шаўковымі паясамі памерамі 430*37 см і 228*35 см.