Падарункавы сертыфікат ад Мірскага замка

2021-03-04

З 6 па 8 сакавіка можна набыць падарункавы сертыфікат «Стандарт».

Мужчынам знаёмая сітуацыя, калі свята 8 сакавіка зусім хутка, а падарунак для блізкага чалавека не падабраны. Часу на пошукі заўсёды не хапае, а так хочацца зрабіць прыемныя імгненні яшчэ больш хвалюючымі і запамінальнымі.

З 6 па 8 сакавіка музей «Замкавы комплекс «Мір» прапануе вырашыць гэтую праблему з дапамогай падарункавага сертыфіката «Стандарт», які ўключае ў сябе 2 ўваходных квітка ў музей і экскурсійнае абслугоўванне па асноўнай музейнай экспазіцыі. Кошт сертыфіката ўсяго 50 рублёў.

Набыць сертыфікат можна па прыбыцці ў музей.

Увага! Засталося абмежаваная колькасць. Забраніраваць сертыфікат можна па тэлефоне: +375159636292.

Чакаем вас у Мірскім замку!