Патрыятычны міжрэгіянальны аўтапрабег
2022-06-22
22 чэрвеня 2022 г. адбыўся патрыятычны міжрэгіянальны аўтапрабег, прымеркаваны да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У аўтапрабегу прынялі ўдзел дэлегацыі з Карэліцкага, Стаўбцоўскага, Нясвіжскага і Баранавіцкага раёнаў. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі ўсклалі кветкі да брацкіх магіл па вул. Кастрычніцкай і вул. Танкістаў у г.п. Мір, сталі сведкамі тэатралізаванага прадстаўлення «Памяці не здраджваюць» на пляцоўцы перад Мірскім замкам, а таксама наведалі выставу аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў музеі «Замкавы комплекс «Мір».