Патрыятычная акцыя па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду

2022-03-22

22 сакавіка 2022 г. у Вялікай канферэнц-зале Мірскага замка адбылася патрыятычная акцыя па тэме ўвекавечвання памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і памяці ўсіх загінуўшых жыхароў, знішчаных карнікамі.

Мерапрыемства было арганізавана і праведзена для вучняў Сярэдняй школы г.п. Мір ім. А.І. Сташэўскай і Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

У нашай краіне надаецца вялікая ўвага пытанню расследавання фактаў генацыду і пошуку пэўных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім атрымалася пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, за здзекі і катаванні ў лагерах смерці і гета, за масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства. Аб рабоце ў гэтым напрамку расказаў пракурор Карэліцкага раёна Аляксандр Маркавіч Мельнікаў. Таксама слова было дадзена старшаму оперупаўнаважанаму групы незаконнага абароту наркотыкаў і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Івану Іванавічу Ганікевічу і начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрыю Анатольевічу Аляшкевічу.