Парк у Мірскага замка папоўніўся новымі раслінамі

2024-04-18

18 красавіка 2024 г. навучэнцы Сярэдняй школы г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай прынялі ўдзел у пасадцы дрэў на тэрыторыі замкавага комплексу «Мір».

Аксаміт, бяроза Эрмана, японская і сібірская лістоўніцы, клён татарскі з гэтага дня будуць расці непадалёк ад Мірскага замка і ўпрыгожваць Мір сваёй прыгажосцю.