Адкрыты раённы конкурс-пленэр «Шлях да майстэрства»

2021-05-26

26 мая 2021 г. на тэрыторыі музея «Замкавы комплекс «Мір» адбыўся адкрыты раённы конкурс-пленэр «Шлях да майстэрства».
Юныя мастакі з Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Мірскай і Карэліцкай дзіцячых школ мастацтваў, Карэліцкага раённага Дома рамёстваў імкнуліся адлюстраваць славутасці аб’екта Сусветнай спадчыны і прыгажосць наваколля.