Адкрыццё выставы «Мірскі замак - жамчужына Беларусі» ў Гродне

2023-02-09

На выставе прадстаўлена 130 фотаздымкаў Мірскага замка 8 аўтараў. Гэта вынік працы сяброў народнага фотаклуба «Гродна». Падчас двухдзённага фотапленэра, які прайшоў летам 2018 года ў Замкавым комплексе «Мір», фатографы зрабілі каля 3000 здымкаў. 1200 кадраў былі прадстаўлены для адбору на выставу, і толькі 130 найлепшых трапілі ў экспазіцыю.

Дзякуючы намаганням Сяргея Барушкі, Марыі Завіноўскай, Аляксандра Ласмінскага, Юліі Паска, Святланы Серабраковай, Мікалая Серабракова, Сяргея Тарасюка і Яна Хведчына наведвальнікам выставы ўдасца зірнуць на Мірскі замак пад іншым вуглом.

Экспазіцыя будзе працаваць да 5 сакавіка 2023 г. Спадзяемся, што жыхарам і гасцям г. Гродна знаёмства з фотаработамі, дазволіць яшчэ раз акунуцца ў непаўторную гармонію архітэктуры ўнікальнага помніка Беларусі.