Адкрыццё выставы «Мір талентаў»

2023-06-01

1 чэрвеня 2023 года ў музеі «Замкавы комплекс «Мір» адкрыецца выстава дзіцячага малюнка і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Мір талентаў», прысвечаная Дню абароны дзяцей. Больш за 30 работ вучняў ДУА «Мірская дзіцячая школа мастацтваў», якія былі выкананы з 2017 па 2023 гады, запоўняць выставачную залу на мансардзе Мірскага замка.

Часовая экспазіцыя працягнецца да 25 чэрвеня.

Уваход па білетах у музей.