Адкрыццё часовай экспазіцыі «ARMATUS»

2023-01-14

14 студзеня 2023 года ў музеі пачала працу часовая экспазіцыя «ARMATUS. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя даспехаў і зброі».

У экспазіцыі прадстаўлена зброя і рыштунак сярэднявечнага воіна, а таксама сродкі іх вытворчасці: інструменты і абсталяванне для кавальскай металаапрацоўкі. Усе экспанаты з’яўляюцца поўнапамернымі дзейнымі макетамі і рэплікамі са слядамі натуральнага зносу пры эксплуатацыі. Яны даюць наведвальніку магчымасць прасачыць эвалюцыю развіцця і выкарыстання на нашых землях як абарончага, так і наступальнага ўзбраення аж да пачатку шырокага распаўсюджвання агнястрэльнай зброі.

Дадзеныя макеты і рэплікі – вынік шматгадовай працы па даследаванні рыштунку сярэднявечнага воіна метадамі навуковай рэканструкцыі і эксперыментальнай арэалогіі майстра кавальскай справы, металурга Дзмітрыя Андрэева і майстра гістарычнай рэканструкцыі Юрыя Усціновіча.

Часовая экспазіцыя працягне сваю працу да 31 жніўня 2023 года.

Кошт уваходных квіткоў: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для школьнікаў і студэнтаў.