Адкрыццё каляднага сезону ў Мірскім замку

2021-12-18

Запальванне агнёў – штогадовае мерапрыемства, якое адкрывае калядны сезон у Мірскім замку. Немагчыма ўявіць сабе вясёлыя зімовыя святы без прысутнасці галоўнай гераіні – навагодняй ёлкі. Па традыцыі яе ўсталёўваюць у цэнтры ўнутранага замкавага дворыка і ўпрыгожваюць шарамі і ілюмінацыяй.

У гэтым годзе адкрыццё каляднага сезона прайшло 18 снежня ў 12.00 з князем і княгіняй пад гарматны стрэл і танец «Маразуля». Асаблівасцю танца з’яўляецца паскарэнне рухаў. Менавіта так нашы продкі імкнуліся перамагчы зімовую сцюжу і як след сагрэцца. Пасля заканчэння мерапрыемства дзеці і дарослыя атрымалі з рук князя і княгіні памятныя сувеніры.