Восеньскі сезон канцэртаў Белдзяржфілармоніі-2023

2023-10-28

28 кастрычніка 2023 г. у музеі завяршыўся Восеньскі сезон канцэртаў Белдзяржфілармоніі ў Мірскім замку, які праходзіў у традыцыйным фармаце.

З 10.30 да 13.00 гадзін у Партрэтнай зале Мірскага замка 16 верасня, 30 верасня, 14 кастрычніка, 28 кастрычніка было арганізавана музычнае суправаджэнне экскурсій салістам канцэртна-гастрольнага аддзела Белдзяржфілармоніі Аляксандрам Музыкантавым (фартэпіяна).