Анлайн-сустрэча «Мірскі замак – Зубраня»

2023-03-10

10 сакавіка 2023 г. адбылася анлайн-сустрэча, удзельнікамі якой сталі намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Васільеўна Навіцкая, загадчык сектара арганізацыі метадычнай работы УА «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» Валерый Мікалаевіч Шчамель і навучэнцы 8 класаў змены «І ў памяці, і ў кнізе назаўжды», якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай і грамадскай рабоце, займаюцца вучэбна-даследчай дзейнасцю, накіраванай на захаванне памяці аб гістарычным мінулым нашай краіны.

Падчас анлайн-сустрэчы В.В. Навіцкай былі прадэманстраваны архіўныя матэрыялы, якія даюць уяўленне аб стане замкавага комплексу да моманту правядзення рэстаўрацыі, засяроджана ўвага на маштабе праведзенай работы як з боку дзяржавы, так і ўсіх тых, каму не быў абыякавы лёс Мірскага замка. Асобна былі закрануты пытанні па зборы звестак аб падзеях часоў Вялікай Айчыннай вайны.