Абмеркаванне Праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

2022-02-01

1 лютага 2022 г. у музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбылося абмеркаванне Праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прыняў удзел старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў. Ён акцэнтаваў увагу прысутных на тым, што абноўленая Канстытуцыя – гэта аснова для будучага развіцця нашай краіны. Таксама ўдзяліў асаблівую ўвагу пытанням захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічных подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павелічэнні адказнасці чалавека за сваё здароўе, захаванні нацыянальнай каштоўнасці беларускага народа, узмацненні ролі народаўладдзя ў абноўленым праекце Асноўнага Закона, адзначыўшы, што ў кожнага ёсць магчымасць унесці свае прапановы і змены ў Канстытуцыю.