Тыдзень роднай мовы

2022-02-21

З 21 па 27 лютага 2022 года ў музеі «Замкавы комплекс «Мір» праходзіць Тыдзень роднай мовы, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, галоўная мэта якога захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Кожны дзень на працягу тыдня на музейных старонках сацыяльных сетак Instagram, Facebook, VK і афіцыйным сайце музея www.mirzamak.by мы прадстаўляем відэасюжэты на беларускай мове па гісторыі Мірскага замка, яго ўладальніках, музейных прадметах.