Тыдзень памяці

2021-01-20

 

З 27 па 31 студзеня 2021 г. у музеі «Замкавы комплекс «Мір» пройдзе «Тыдзень памяці», прымеркаваны да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня. Наведвальнікам музея ў гэтыя дні будзе прапанавана бясплатная экскурсія па экспазіцыйных залах «Яўрэйскае гета ў Мірскім замку», дзе прадстаўлены экспанаты і фатаграфіі, якія распавядаюць аб тых, хто быў забіты фашыстамі, а таксама пра тых, каму пашчасціла перажыць Халакост.

На верхнім ярусе Паўночна-ўсходняй вежы наведвальнікі змогуць убачыць «Кнігу памяці», у якой прадстаўлены імёны і прозвішчы расстраляных жыхароў м. Мір. Спісы былі выяўлены супрацоўнікамі музея ў 2008 г. у Занальным дзяржаўным архіве г. Баранавічы і ў дадзены момант апублікаваны на сайце музея www.mirzamak.by ў раздзеле «Гісторыя».

Падчас правядзення «Тыдня памяці» наведвальнікі музея змогуць пачуць песню «Балаголэ», якая бытавала ў Мірскім гета.