«Музычны Мір»

2023-05-28

28 мая 2023 года ў Партрэтнай зале Мірскага замка адбыўся заключны канцэрт для лаўрэатаў IV Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі "Музычны Мір". Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе прыехалі навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай пачатковай і сярэдняй адукацыі, дзіцячых школ мастацтваў, устаноў сярэдняй і вышэйшай спецыяльнай адукацыі, дарослыя выканаўцы, калектывы выкладчыкаў. У конкурсе таксама прынялі ўдзел выканаўцы з іншых краін.
Ідэйным кіраўніком і дырэктарам конкурсу з'яўляецца вядомы музыка, член Беларускага саюза кампазітараў Мікіта Сяргеевіч Бельцюкоў. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі класічнай музыкі, а таксама выяўлення юных таленавітых музыкантаў з усіх куткоў Беларусі, развіцця іх творчых здольнасцей, павышэння ўзроўню выканальніцкага і педагагічнага майстэрства.
Сузаснавальнік конкурсу –Музей "Замкавы комплекс "Мір".