«Музычны Мір»-2023

2023-02-25

25 лютага 2023 г. у Вялікай канферэнц-зале Мірскага замка былі падведзены вынікі III Рэспубліканскага адкрытага конкурсу класічнай музыкі «Музычны Мір», а ў Партрэтнай зале адбыўся заключны канцэрт лаўрэатаў.

Ідэйным кіраўніком і дырэктарам конкурсу выступіў вядомы музыкант, член Беларускага саюза кампазітараў, Мікіта Сяргеевіч Бельцюкоў. Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі класічнай музыкі, а таксама выяўлення юных таленавітых музыкантаў з усіх куткоў Беларусі, развіцця іх творчых здольнасцей, павышэння ўзроўню выканальніцкага і педагагічнага майстэрства.

Сузаснавальнікам конкурсу выступіў музей «Замкавы комплекс «Мір».