«Музычныя вечары ў Мірскім замку» 2023

2023-06-17

У 2023 годзе тэлеканал АНТ аднавіў уласны творчы праект «Музычныя вечары ў Мірскім замку». 

Грандыёзны летні музычны фестываль ля сцен легендарнага Мірскага замка з поспехам праходзіў на працягу многіх гадоў, кожны раз збіраючы вялікую колькасць жадаючых атрымаць асалоду ад добрай музыкі ля сцен сярэднявечнага помніка архітэктуры.

У рамках фестывалю адбылося 4 грандыёзныя канцэрты:

16 чэрвеня

19.00–21.00 – вялікі канцэрт Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я.Фінберга» «МУЗЫКА ПА-ЗА ЧАСАМ»

22.00–24.00 – сольны канцэрт Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Вікторыі Алешкі «Сапраўднае золата»

17 чэрвеня

19.00–21.00 – канцэрт артыстаў беларускай эстрады «НАШЫ, ЛЮБІМЫЯ»;

22.00–24.00 – канцэрт запрошанага артыста расійскай эстрады Народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава.

Арганізатары праекта «Музычныя вечары ў Мірскім замку»: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі аблвыканкам і ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», Установа «Музей «Замкавы комплекс «Мір».