Музычнае шоу ў стылі Кінахіт

2022-06-18

Атмасфера знакамітага архітэктурнага збудавання Беларусі – Замкавага комплексу «Мір» у спалучэнні з музычным напаўненнем – вось што зрабіла праект «Летнія музычныя вечары ў Мірскім замку», які  прайшоў у пяты раз, незабыўным.

18 чэрвеня ў цудоўны вечар артысты і аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра падаравалі сваім гледачам феерычную сустрэчу з хітамі савецкай кінамузыкі і перанеслі ў тое недалёкае мінулае, калі мы разам з героямі любімых фільмаў перажывалі і плакалі, смяяліся і весяліліся, і яшчэ доўга пасля прагляду спявалі запаўшыя ў душу цудоўныя мелодыі.

Фота Сяргея Чыгіра.