Музей прыняў 3-мільённага наведвальніка

2022-08-27

27 жніўня 2022 г. музей «Замкавы комплекс «Мір» сустрэў 3-мільённага наведвальніка. Ім стала Паліна Валінская, студэнтка 4-га курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якая гэтым суботнім днём прыехала са сваім маладым чалавекам у Мірскі замак.

Пра тое, што дзяўчына стала юбілейным госцем, стала вядома дзякуючы даным білетна-касавай сістэмы. У гонар гэтай падзеі прагучаў урачысты стрэл з гарматы ва ўнутраным дворыку, пасля якога пары ўручылі сертыфікат на бясплатнае наведванне экспазіцый і памятны падарунак – фотаальбом «Мір. Замак».