Музей для дзяцей

2020-01-24

Дарагія сябры! Звярніце ўвагу на выгадную прапанову ад музея! З 25 снежня 2019 г. у Мірскім замку можна замовіць пакет камунікатыўных праграм “Музей для дзяцей” для 3-х груп (“Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак!”, “Капрызы моды ракако”, “У абарону сваёй зямлі”).

На музейным занятку “Ад усяго сэрца самы лепшы пачастунак!” дзеці будуць здрабняць прыправы, адмерваць неабходную колькасць прадуктаў згодна з рэцэптам, успамінаць пах прыпраў.

Падчас занятку “Капрызы моды ракако” дзяўчынкі будуць апранаць дэталі адзення, а таксама вывучаць “мову веера” і даведаюцца, як распаўсюджвалася мода ў ХVIII ст.

На занятку “У абарону сваёй зямлі” дзеці ўтвораць баявую адзінку – харугву, навучацца апранаць даспех, трымаць меч і шчыт; даведаюцца, чым адрозніваецца гафрыраваны даспех ад звычайнага.

У канцы кожнага занятку дзеці атрымаюць сувенір на памяць.

Працягласць кожнага занятку – 70 хвілін.

Агульная колькасць удзельнікаў складае 30–45 чалавек (10–15 дзяцей у кожнай групе).

Колькасць суправаджаючых на кожную групу – 1 дарослы.

Кошт – 39 бел.руб.

Замовіць пакет камунікатыўных праграм і ўваходныя квіткі на яго можна па папярэднім запісе – тэл. 8 (01596) 36232, 8 (01596) 36290.