«Мірскі замак – увасабленне беларускай гісторыі»

2021-05-20

20 мая 2021 г. у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі супрацоўнікі музея прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню музеяў «Мірскі замак – увасабленне беларускай гісторыі», прымеркаваным да 10-годдзя стварэння ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір».

У рамках мерапрыемства была прадугледжана экскурсія па выставе «Замак у часе», а таксама прэзентацыі двух музейных выданняў: фотаальбома «Мір. Зама» і кнігі «Мірскі замак – сімвал адраджэння Беларусі».

Намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея В.В. Навіцкая выступіла з прывітальным словам на галоўнай сцэне Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, а таксама ў інтэрв’ю для тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «БелРос» (рэжым доступу: https://belros.tv/news/kultura/den-muzeev-otmetili-v-belorusskom-posolstve-v-moskve-/) і сайта Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы (рэжым доступу: http://www.postkomsg.com/culture/228418/) распавяла пра тое, як нарадзілася ідэя стварэння фотаальбомаў і ўнікальнай выставы, у якія ўвайшлі здымкі з архіваў і музеяў Расіі, Беларусі, Літвы і Польшчы.