МІР у чаканні цудаў

2022-12-15

Сёння, 15 снежня 2022 года, у музеі «Замкавы комплекс «Мір» адкрылася інтэрактыўная фотазона з навагоднім дэкорам.

Каляды і Новы год – гэта час цудаў, нечаканых падарункаў, радасных эмоцый і сямейнага баўлення часу. У гэтыя святочныя дні асабліва хочацца захаваць яркія і шчаслівыя моманты жыцця. Фатаграфіі, зробленыя ў Мірскім замку, несумненна, упрыгожаць ваш сямейны фотаальбом або старонку ў сацыяльных сетках.

Супрацоўнікі музея ўжо зрабілі першыя фота! Спяшайцеся і вы!

Інтэрактыўная фотазона з навагоднім дэкорам будзе працаваць да 13 студзеня 2023 года.

Кошт фотаздымкі: для дарослых – 2,00 бел. руб., для школьнікаў і студэнтаў – 1,00 бел. руб.

Мы даем лакацыю БЕЗ паслуг фатографа. Не забудзьцеся зарадзіць свае гаджэты перад паходам у Мірскі замак і прыхапіць з сабой манапод!