«Мір. Май. Музей. Музыка»

2022-05-21

«Мір. Май. Музей. Музыка» – гэтыя чатыры словы аб’ядналі ў Слановай і Партрэтнай залах Мірскага замка 21 мая 2022 года лаўрэатаў II Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу «Музычны Мір» і ўсіх аматараў класічнай музыкі на свяце, прымеркаваным да Міжнароднага дня музеяў.