Міжнародны дзень абароны дзяцей

2021-06-01

1 чэрвеня – Дзень абароны дзяцей, які святкуецца ва ўсім свеце. Ён супадае з пачаткам школьных вакацый, закліканы звярнуць увагу грамадскасці на праблемы дзяцей і абараніць іх ад небяспекі сучаснага свету.

Музей «Замкавы комплекс «Мір» не пакінуў без увагі гэтую знамянальную дату. Напярэдадні гэтага дня, 31 мая, а таксама 1 чэрвеня ўсе дзеці, якія наведалі Мірскі замак, атрымалі на памяць паштоўкі з выявай шэдэўра беларускай архітэктуры.