Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

2019-09-24

19–20 верасня 2019 г. у музеі «Замкавы комплекс «Мір» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мір на скрыжаванні нацыянальных культур: мінулае і сучаснасць», прымеркаваная да 585-годдзя з першага пісьмовага згадвання паселішча. У ёй прынялі ўдзел навукоўцы, музеяведы, гісторыкі і археолагі з Беларусі і Польшчы. Даклады закранулі тэмы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, культурнага развіцця Міра і рэгіёна ў ХV–XXI стст., а таксама праблемы захавання і выкарыстання гісторыка-культурнай спадчыны. Па выніках канферэнцыі плануецца выдаць зборнік матэрыялаў.

У рамках работы канферэнцыі адбылося адкрыццё фотавыстаўкі «Замак у часе».