Куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі «ARMATUS»

2023-02-04

Падчас бясплатнай экскурсіі наведвальнікі даведаліся шмат новага пра зброю і рыштунак сярэднявечнага воіна, а таксама сродкі іх вытворчасці: інструменты і абсталяванне для кавальскай металаапрацоўкі.

Экспанаты часовай экспазіцыі - поўнапамерныя дзеючыя макеты і рэплікі са слядамі натуральнага зносу пры эксплуатацыі. Прадстаўленыя ў выставачнай зале музея прадметы з'яўляюцца вынікам шматгадовых даследаванняў рыштунку сярэднявечнага воіна майстра кавальскай справы, металурга Дзмітрыя Андрэева і майстра гістарычнай рэканструкцыі Юрыя Усціновіча.
Часовая экспазіцыя працягне сваю працу да 31 жніўня.
Кошт уваходных квіткоў: 5 BYN для дарослых, 2,5 BYN для школьнікаў і студэнтаў. Кошт экскурсіі (група да 20 чалавек, працягласць 25 хвілін): 10 BYN.