«Культурная лыжня – 2022»

2022-02-19

Супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» 19 лютага прынялі ўдзел у зімовай рэспубліканскай спартакіядзе «Культурная лыжня – 2022», якая была арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Мерапрыемства прайшло на лыжаролернай трасе «Вяснянка».

У эстафетнай лыжнай гонцы каманда Мірскага замка ў складзе Міхаіла Кузьміча, Алега Хвасько, Юліі Бязносік і Марыі Русецкай паказала дастойныя вынікі.