Культурная акцыя «Памятаць, каб не паўтарылася»

2024-01-30

27 студзеня 2024 г. у музеі Замкавы комплекс «Мір» прайшла культурная акцыя «Памятаць, каб не паўтарылася», прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.

У рамках акцыі наведвальнікам, якія набылі ўваходны квіток у музей, была прапанаваная бясплатная экскурсія па адноўленым экспазіцыйных залах «Войны ХХ стагоддзя» і «Гета ў Мірскім замку 1942 г.», дзе прадстаўлены экспанаты і фатаграфіі, якія распавядаюць аб тых страшных падзеях.