Культурная акцыя «Тыдзень памяці»

2022-01-30

З 24 па 30 студзеня 2022 г. у музеі Замкавы комплекс «Мір» прайшла культурная акцыя «Тыдзень памяці», прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту.

У рамках акцыі наведвальнікам, якія набылі ўваходны квіток у музей, штодня а 15 гадзіне была прапанаваная бясплатная экскурсія па экспазіцыйных залах «Войны ХХ стагоддзя» і «Гета ў Мірскім замку», дзе прадстаўлены экспанаты і фатаграфіі, якія распавядаюць аб тых страшных падзеях.