Конкурс «Пазнай Беларусь»

2020-12-23

Супрацоўнікі музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Навіцкая і Таццяна Кожух 18 снежня 2020 г. прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання XVIII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».

Конкурс праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме і прызначаны садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь, кансалідаваць намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у індустрыі турызму для стварэння іміджу Беларусі як краіны спрыяльнай для турызму, а таксама заахвочваць дасягненні турыстычнай індустрыі.

За развіццё ўнутранага турызму музей «Замкавы комплекс «Мір» быў узнагароджаны граматай конкурсу ў намінацыі «Музеі і аб’екты забавы года». Лаўрэатам у гэтай намінацыі стаў Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярова (Гомельская вобласць).

Акрамя гэтага, музей выступіў у якасці партнёра конкурсу. Пераможцу ў намінацыі «Я пазнаю Беларусь» Жукаву Івану Яўгенавічу (Мінская вобл.) быў уручаны падарункавы сертыфікат на пражыванне ў адным з нумароў гасцініцы «Мірскі замак» на працягу адных сутак.