Конкурс «Музычны Мір»

2022-01-22

22 студзеня 2022 года ў Партрэтнай зале Мірскага замка адбыўся заключны канцэрт для лаўрэатаў I Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычны Мір», які праходзіць упершыню ў Беларусі. Паспрабаваць свае сілы ў конкурсе маглі навучэнцы ўстаноў адукацыі і дзіцячых школ мастацтваў.