Канферэнцыя ў Гатчыне (2023 г.)

2023-12-12

Старшы навуковы супрацоўнік музея Таццяна Кожух 7–9 снежня прыняла ўдзел з дакладам «Пераатрыбуцыя японскага пано «Пейзаж з хвояй» з калекцыі музея «Замкавы комплекс «Мір» у працы ХХ Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі «Чараўніцтва Усходу. Мастацтва пераймання або перайманне як мастацтва», якая адбылася ў Дзяржаўным мастацка-архітэктурным палацава-паркавым музеі-запаведніку «Гатчына» (Расійская Федэрацыя).

32 дакладчыкі і каля 200 слухачоў у Тэатральнай зале Гатчынскага палаца абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з успрыманнем Усходу з ХVIII стагоддзя і лёсам сапраўдных усходніх прадметаў у калекцыях музеяў, высвятлялі, ці з’яўляецца перайманне новым вітком у развіцці культуры?