«Кола Часу 2020»

2020-08-04

1 жніўня 2020 г. на тэрыторыі музея «Замкавы комплекс «Мір» адбылося VIII Міжнароднае свята аматараў рэтра-матацыклаў «Кола Часу 2020». Удзельнікі, захопленыя ідэяй рэканструкцыі і аднаўлення гістарычнай тэхнікі, змаглі абмяняцца вопытам, у тым ліку з калегамі з іншых краін.

Канцэпцыя мерапрыемства ў гэтым годзе з праграмай «Дарогамі Міра – дарогамі дабра» зыходзіла з асаблівай гістарычнай атмасферы рэгіёну і ўключала ў сябе не толькі выставу рэтра-матацыклаў ля сцен Мірскага замка, але і наведванне з экскурсіямі Любчы і Навагрудку.

Усе жадаючыя ў гэты дзень змаглі разгледзець рэтра-матацыклы, а пасля ўвечары папрысутнічаць на ўрачыстым узнагароджанні ўдзельнікаў і пабываць на канцэрце эстрадна-джазавага ансамбля «Паноптыкум» (кіраўнік – Яўген Джулань).