Змяненне коштаў на паслугі

2023-04-15

Паважаныя наведвальнікі! З 01.06.2023 будуць дзейнічаць новыя кошты на наступныя паслугі музея.

Кошт квітка пры наведванні экспазіцыі ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» (панядзелак–пятніца) – 15,00 бел.руб.

Кошт квітка пры наведванні экспазіцыі ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» (для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю дзённай формы навучання, панядзелак–пятніца) – 7,50 бел.руб.

Аглядная экскурсія «Гісторыя Мірскага замка» (Паўночны корпус). Працягласць 70 хвілін. Група не больш за 25 чалавек – 30,00 бел.руб.

Аглядная экскурсія «Гісторыя Мірскага замка» на англійскай мове (Паўночны корпус). Працягласць 70 хвілін. Група не больш за 25 чалавек – 36,00 бел.руб.

Тэматычная экскурсія «Архітэктурныя аб’екты замкавага комплексу» (двор замка, экспазіцыі залаў Паўднёва-заходняй вежы, турма, царква-пахавальня). Працягласць 70 хвілін. Група не больш за 25 чалавек – 30,00 бел.руб.

Тэматычная экскурсія «Мірскі замак: гісторыя і архітэктура» (пляцоўка перад заходнім фасадам, двор замка, 2-і і 3-ці ярусы Паўднёва-заходняй і Цэнтральнай веж, заходняя баявая галерэя, турма, Паўночны корпус). Працягласць 90 хвілін. Група не больш за 25 чалавек – 45,00 бел.руб.

«Мірскі замак і яго ўладальнікі: крочачы праз стагоддзі» (з элементамі тэатралізацыі). Працягласць 90 хвілін. Група ад 15 да 25 чалавек – 97,00 бел.руб.

«Чароўная гісторыя ў Мірскім замку» (з элементамі тэатралізацыі для дзяцей). Працягласць 45 хвілін. Група ад 15 да 25 чалавек – 64,00 бел.руб.

«Мірскі замак. Гісторыя. Культура. Дэгустацыя» (з элементамі анімацыі і дэгустацыі). Працягласць 90 хвілін, група не больш за 15 чалавек – 375,00 бел.руб.

«Мірскі замак. Гісторыя. Культура. Дэгустацыя» (з элементамі анімацыі і дэгустацыі). Працягласць 90 хвілін, група не больш за 25 чалавек – 525,00 бел.руб.